Абнаўленні камп’ютарнай версіі і новы набор “MMXX”

Былі выпраўленыя некаторыя памылкі, палепшаны інтэрфейс, але галоўнае, праект узбагаціўся яшчэ адным наборам фігур і дошкі. На гэты раз дызайн прысвечаны казачным персанажам чорнага і белага княства, дзе кожны можа пазмагацца за блізкія для яго каштоўнасці.

Спампаваць для Windows

На чале чорнага боку стаіць жорсткі тыран (фігура – Князь), побач з якім месціцца рука з пасінелымі пальцамі (фігура – Княжыч), сімвал непамернай прагі да ўлады. Супрацьстаіць чорнаму князю – белая князёўна (фігура Князь для белага боку) і рука складзеная ў сімвал перамогі (фігура – Княжыч).

Ад пачатку трэба будзе вызначыцца, за які бок вы гатовыя выступіць і якога персанажа давесці да Трона.

Фігуры Князёў і Княжычаў, а таксама агульны выгляд поля падчас гульні
Фігуры Князёў і Княжычаў, а таксама агульны выгляд поля падчас гульні

Фігуры Гетманаў адлюстраваныя ў новым наборы ў выглядзе магутнай зброі – інфармацыйных рэсурсаў. На чорным баку стаіць мікрафон прапагандыстскіх СМІ, якія з’яўляюцца рупарам чорнага Князя. Яго антыподам з’яўляецца белы смартфон – галоўны памочнік і кіраўнік белага войска.

Варта памятаць, што Гетман – самая моцная фігура “Беларуска-літвінскіx шахмат”.

Выгляд фігураў Гетманаў і тое, як яны ходзяць.
Выгляд фігураў Гетманаў і тое, як яны ходзяць.

У наборы MMXX Гарматы выяўленыя ў выглядзе людзей, але падчас шахматнай партыі іх “стрэлы” і страты, якія яны прыносяць войску суперніка, сувымерныя з дзейнасцю гармат.

За чорны бок адказвае чорны суддзя, які любую фігуру можа закінуць за краты адным ударам свайго малаточка. Супрацьстаіць яму патрабавальны ўдар молата працоўных – работнікаў заводаў і фабрык, белага боку.

Хады і выгляд Гармат у наборы MMXX.
Хады і выгляд Гармат у наборы MMXX.

Казачнасць набору падкрэсліваецца і дызайнам фігуры Вершніка. І з чорнага і з белага боку яны прадстаўленыя ў выглядзе машын – сучаснага аналага каня. З чорнага боку гэта сінія мікрааўтобусы без асаблівых апазнавальных знакаў, а з белага – машыны хуткай дапамогі.

Фігура вершніка з’яўляецца нечакана, звычайна з-за кута (Вершнік ходзіць літарай “Г”), і можа цалкам змяніць сітуацыю на шахматным полі – забраўшы важную фігуру ў сваю машыну.

Вершнікі і іх хады.
Вершнікі і іх хады.

Ладдзя, якая і ў класічных шахматах традыцыйна мае выгляд вежы, у новым наборы таксама атрымала від будынка. Дадаткова, для большай пазнавальнасці, на дахах рэюць умоўныя сцягі кожнага з бакоў.

Ладдзя чорнага і белага боку, з пазначанымі хадамі.
Ладдзя чорнага і белага боку, з пазначанымі хадамі.

Стрыжнем белага і чорнага войскаў з’яўляюцца Ратнікі. З аднаго боку гэта служкі чорнага Князя, гатовыя выбіць любую фігуру з дошкі і не даць заняць Трон апаненту. Галоўнае – абудзіцца да гульні з першымі Ратнікамі і спрытна пралічваць іх хады.

Ратнікі з другога боку – жанчыны ў белых сукенках з кветкамі ў руках, якія не меньш настойліва перасоўваюцца наперад і змятаюць сваёй сілай войска тырана, часам ствараючы неверагодныя камбінацыі.

Чорныя і белыя ратнікі на сваіх месцах.
Чорныя і белыя ратнікі на сваіх месцах.

Казачны набор ММХХ дае магчымасць з новымі адчуваннямі паспрабаваць атрымаць перамогу і заняць Трон – сімвал вышэйшай улады. Прычым у “Беларускіх шахматах” гэта можна зрабіць без крыві і забойстваў (ёсць верагоднасць перамогі пры мінімальных стратах).

Знайсці новы набор можна ў радзеле "Наладкі - Дызайн фігурак і дошак - ММХХ"

Усе супадзенні выпадковыя, усе героі - казачныя.
Прыемнай гульні!

Спампаваць для Windows
Прыклад партыі, падчас якой вы выступаеце на баку чорнага Князя
Прыклад партыі, падчас якой вы выступаеце на баку чорнага Князя

Беларуска-літвінскія шахматы - або проста Беларускія шахматы - гэта новы глыток інтэлектуальных гульняў, прэзентаваны ў трох выглядах: падарункавы наборшляхетны набор і камп'ютарная версія.

 

Праект у трох вымярэннях

«Беларускія шахматы» існуюць у лічбавай, шляхетнай і падарункавай версіях. Пазнаёмцеся з імі.