Найлепшы сувенір з Беларусі

Беларуска-літвінскія шахматы. Падарункавы набор.

36 драўляных фігурак, кардонная дошка 9х9 клетак, правілы на дзвюх мовах. Па-беларуску з густам.

Думаеце, што прывезці сябру ў Нідэрланды, каб пакінуць незвычайны знак пра Беларусь? У нас ёсць прапанова: набор Беларуска-літвінскіх шахматаў. Прыгожая скрыначка з інтэлектуальнаю гульнёю нашых продкаў — тонкі выразнік нацыяльнае ідэі ды проста цікавая гульня. Беларуска-літвінскія шахматы - гэта рэканструяваная гульня славян, выкананая ў трэндовым дызайне.

Адкрыты падарункавы набор Беларускіх шахмат
Адкрыты падарункавы набор Беларускіх шахмат

Фігуркі. Падарункавы набор беларуска-літвінскіх шахмат змяшчае 36 фігурак. Для размежавання колераў гульцоў мы ўзялі не класічныя белыя і чорныя, але белыя і чырвоныя - нацыянальныя колеры Беларусі. Самі фігуркі зроблены з дрэва і маюць адмысловыя выпаленыя ўзоры. Кожная належыць да аднаго з трох памераў: ратнікі, шляхта, кіраўніцтва. Гэтае размежаванне дапаможа арыентавацца пачынаючым гульцам у ролі і каштоўнасці кожнай фігуры. Фігуркі лёгкія, не б'юцца і на 100% экалагічныя.

Адваротны бок падарункавай скрынкі
Адваротны бок падарункавай скрынкі

Дошка. Гульнявое поле цвёрдае, раскладаецца лёгка і радуе вока густоўным дызайнам, які пры гэтым не адрывае ад гульні. Дошка мае 9х9 клетак з вылучанымі Палацам і Тронам - адмысловымі элементамі гульні, паводле правілаў Беларуска-літвінскіх шахмат. Устойлівыя да шматразовых гульняў і кампактныя ў памерах - ідэальны кампаньён для гульняў у падарожжах, ці гасцях.

Правілы. Кніжка з правіламі змяшчае ілюстраваныя прынцыпы гульні, некаторыя падказкі і месцы для вядзення шахматнай натацыі ўласных партый. Правілы выдадзеныя на дзвюх мовах: беларуская і англійская.

 

 

Гульня распрацоўвалася 10 год, ставячы мэту ўзнавіць палітычныя і вайсковыя традыцыі Беларусі і ўсёй Усходняй Еўропы. Вынік - Беларуска-літвінскія шахматы - або проста Беларускія шахматы - новы глыток нашых інтэлектуальных гульняў, прэзентаваны ў трох выглядах: падарункавы набор, шляхетны набор і камп'ютарная версія.

То чаго ж чакаць? Займіце Трон ужо цяпер! 

Дадатковыя пытанні і прапановы
Вашае імя
email
Тэкст паведамлення

«Беларуска-літвінскія шахматы» (альбо проста «Беларускія шахматы») — разнавіднасць шахматаў, створаная ў 2010 годзе Аляксандрам Астроўскім і Мікалаем Тамашэвічам.

Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая.