Гісторыя шахмат у Беларусі

Ладдзя пачатку XII стагоддзя з Ваўкавыску. Фота: belgazprombank.by
Ладдзя пачатку XII стагоддзя з Ваўкавыску

Шахматы — адна з найстарэйшых гульняў на Зямлі, што захаваліся да нашага часу. Спрадвеку шахматамі захапляліся і ў Беларусі, уважаючы іх за гульню каралёў і арыстакратаў. У шахматных партыях асобы высакароднага стану пацвярджалі сваю годнасць выпрабаваннем разумовае моцы і ўважлівасці.

Першапачаткова шахматы ўзніклі ў старажытнай Індыі дзесьці ў V–VI стагоддзі н.э. Адтуль гэтую гульню запазычылі арабы. Менавіта дзякуючы ім, каля VIII–IX стагоддзя шахматы рознымі шляхамі трапілі ў Еўропу. Гульня настолькі спадабалася сярэднявечным еўрапейцам, што ўжо ў XI стагоддзі шахматы лічылі адной з самых распаўсюджаных забаў шляхты і нават уключылі іх у праграму рыцарскага выхавання!

У гэты ж час шахматамі захапляліся і нашы продкі. Археалагічна пацверджана, што партыі ладзілі ў атачэнні князёў Полацкага і Тураўскага княстваў. Шахматныя фігуркі гэтага часу знойдзены літаральна ў кожным беларускім горадзе. А найбольшая іх колькасць ва Ўсходняй Еўропе адшукавана якраз у Беларусі.

Кароль XII-XIII стагоддзя знойдзены ў Брэсце. Косць, разьба. Фота: zviazda.by
Ладдзя XVI стагоддзя, знойдзеная падчас раскопак на Старым замку ў Гродна. Рог аленя, разьба. Фота: grodnonews.by

На гарадзішчы, дзе ўзнік старажытны Менск, была знойдзеная самая старажытная шахматная фігурка ва Ўсходняй Еўропе.

Ферзь XII стагоддзя з Лукомля. Фота: harodnia.com
Ферзь XII стагоддзя з Лукомля. Фота: harodnia.com

Традыцыю рухаць фігуры клеткамі, мадэлюючы барацьбу за ўладу, увабралі ў сябе і часы Вялікага Княства Літоўскага. Цягам сярэднявечча гульня была ў росквіце: шахматамі захаплялася атачэнне Вітаўта, гуляла ў шахматы Барбара Радзівіл, уласны набор фігур меў Леў Сапега.

І ў XIX і ў XX стагоддзі беларусы не гублялі цікавасці да шахматаў, наадварот – гульня зрабілася сапраўды моднай, а Беларусь стала лічыцца шахматнай краінай. Зрэшты, паводле папулярнасці шахматаў у той ці іншай краіне можна меркаваць і пра інтэлектуальны ўзровень нацыі.

Месцы, дзе на тэрыторыі сучаснай Беларусі знаходзМесцы, дзе на тэрыторыі сучаснай Беларусі знаходзілі шахматныя фігуркі. Колькасць знойдзеных фігур адлюстравана кружочкамі.ілі шахматныя фігуркі
Месцы, дзе на тэрыторыі сучаснай Беларусі знаходзілі шахматныя фігуркі. Колькасць знойдзеных фігур адлюстравана кружочкамі.

 

Класічная гульня з новым сэнсам

На жаль, ніводнага набору тых самых магнацкіх шахмат, да нашых дзён цалкам не захавалася, але звесткі з ліставання і археалагічныя знаходкі дазволілі ўзнавіць тую гульню…

Напрыканцы 1990-х гадоў прафесар Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта Аляксандр Астроўскі прыдумаў шахматы на базе класічных, з істотным паглыбленнем сюжэту. У 2010-м годзе Мікалай Тамашэвіч дапрацаваў правілы гэтай гульні: былі дададзеныя палітычныя і культурныя адметнасці з гісторыі Беларусі і ўсёй Усходняй Еўропы, адроджаны старажытныя назвы фігур.

 

Дошка 9х9 клетак у Беларускіх шахматах, замест дошкі 8х8 у класічных. Сінім колерам пазначаны палац, чырвоным - трон.
Дошка 9х9 клетак у Беларускіх шахматах, замест дошкі 8х8 у класічных. Сінім колерам пазначаны палац, чырвоным - трон.

Адметнасці. У гульні зусім іншая мэта ў параўнанні з "класічнымі" шахматамі — не забіць Князя, а здабыць уладу: стаць на Трон і пратрымацца адзін ход без абвяшчэння Рокашу. Таксама змяніліся дэталі:

  • Беларуска-літвінская шахматніца мае на адзін шэраг больш за звычайную, яе памер — 81 клетка (9 х 9);
  • Да гульні далучаецца новая фігура — Княжыч, спадкаемца Князя;
  • Калі Князь сыходзіць з поля, ягонае месца займае Княжыч. Для гэтага асобным ходам праводзіцца каранацыя;
  • Калі Князь або Княжыч становіцца на Трон, яму можна абвяшчаць рокаш. Рокаш абвешчаны — фігура мусіць з Трона сысці або прыкрыцца іншай фігурай;

 

Месцазнаходжанне Князя на дошцы. Сінімі кругамі паказаны яго хады.
Месцазнаходжанне Князя на дошцы. Сінімі кругамі паказаны яго хады.

Князь. У класічных шахматах – кароль.
Паводле традыцыі, ад пачатку аглядае поле дзеяння з цэнтра першага ад краю радка. Выверанымі крокамі набліжаецца да ўлады.

  • Месца на полі: E1 — белыя; E9 — чорныя;
  • Ходзіць у любы бок (у тым ліку па дыяганалі) на адну клетку;
  • Князь можа займаць Трон і здзяйсняць ракіроўку.

 

Месцазнаходжанне Княжыча на дошцы і яго хады
Месцазнаходжанне Княжыча на дошцы і яго хады

Княжыч. Новая фігура на полі.
Становіцца леваруч ад Князя. Улады за таго мае менш, а вось свабоды самавызначэння, як і належыць, — больш. Хітруе, інтрыгуе і адначасна зацята бароніць свайго ўладара — бадай, самая шматгранная асоба ў гульні.

  • Месца на полі: D1 — белыя; F9 — чорныя;
  • Ходзіць у любы бок (у тым ліку па дыяганалі) на адну або дзве клеткі;
  • Можа займаць Трон і пераскокваць праз яго.
Так выглядаюць Князі і Княжычы у "Шляхетнай" версіі Беларускіх шахмат. Гліна, мастацкая расфарбоўка.
Так выглядаюць Князі і Княжычы у "Шляхетнай" версіі Беларускіх шахмат. Гліна, мастацкая расфарбоўка.
Месцазнаходжанне Гетмана на дошцы і яго хады
Месцазнаходжанне Гетмана на дошцы і яго хады

Гетман. У класічных шахматах – ферзь.
Знаходзіцца праваруч ад Князя. На полі пачуваецца ўпэўнена і вольна, можа кіраваць войскам з кожнай вызначанай вамі (або Князем) кропкі.

  • Месца на полі: F1 — белыя; D9 — чорныя;
  • Ходзіць у любы бок (у тым ліку па дыяганалі) і на любую адлегласць.

 

Месца Гарматы на дошцы і яе хады
Месца Гарматы на дошцы і яе хады

Гармата. У класічных шахматах – слон, афіцэр ці епіскап.
Напярэдадні бою знаходзіцца справа ад левай Ладдзі або Гетмана. Моцнымі ды трапнымі стрэламі няўхільна аддаляе суперніка ад Трона, скаланаючы паветра выбухамі пораху.

  • Месца на полі: B1, G1 — белыя; C9, H9 — чорныя;
  • Зрушваецца па дыяганалі у любы бок на любую адлегласць.

 

Месца Вершніка на полі і яго хады
Месца Вершніка на полі і яго хады

Вершнік. У класічных шахматах – конь.
Грыміць срэбнаю збруяй злева ад Княжыча або правай Ладдзі. Наводзіць жах на войска суперніка, праносячыся па-над ім. Гонар і крылы княства.

  • Месца на полі: C1, H1 — белыя; B9, G9 — чорныя;
  • Ходзіць на дзве клеткі у любы бок: уверх, уніз, налева або направа, затым на адну клетку перпендыкулярна першапачатковай лініі руху.
Выгляд Гетмана, Гарматы і Вершніка ў Шляхетнай версіі шахмат. Гліна, мастацкая расфарбоўка.
Выгляд Гетмана, Гарматы і Вершніка ў Шляхетнай версіі шахмат. Гліна, мастацкая расфарбоўка.
Месца Ладдзі на полі і яго хады
Месца Ладдзі на полі і яго хады

Ладдзя. У класічных шахматах – ладдзя.
Чакае свайго часу ў порце — адным з кутоў дошкі. Без выхаду да мора перабудоўваецца ў ахоўную Вежу. Дапамагае Князю падчас Ракіроўкі. 

  • Месца на полі: A1, I1 — белыя; A9, I9 — чорныя;
  • Перасоўваецца наўпрост у любы бок на любую адлегласць.
     
Месца Ратнікаў на полі і іх першапачатковыя хады
Месца Ратнікаў на полі і іх першапачатковыя хады

Ратнік. У класічных шахматах – пешка.
Стаіць ува ўзброеным шэрагу, сфармаваным перад іншымі змагарамі. Абачліва, але настойліва крочыць ў прамым кірунку.

  • Месца на полі: шэраг № 2 — белыя, № 8 — чорныя;
  • Ходзіць на адну клетку наперад. Можа «пераскокваць» праз дзве клеткі, калі дагэтуль яшчэ не хадзіў. Атакуе на адну клетку па дыяганалі;
  • Дасягаючы апошняе клеткі па вертыкалі, можа пераўвасобіцца ў любую фігуру, якой няма на полі.
    Калі Ратнік дасягнуў апошняй клеткі, а ўсе астатнія фігуры яшчэ на полі, ён можа здзейсніць ператварэнне пазней — тады, калі нейкая фігура пакіне войска. Ход ягонага пераўвасаблення трэба лічыць асобным ходам.

Права займаць Трон — права Князя або Княжыча. Урачыстае ўзыходжанне суправаджае гучны вокліч — «Трон!». Калі Трон — бітае поле (клетка поля, куды можа пахадзіць фігура суперніка, атакуючы фігуру з вашага войска), падымацца на яго нельга.

Княжыч не змог стаць на Трон, бо Князь не быў у палацы. Пасля таго, як Князь увайшоў у палац - Княжыч заняў трон.
Княжыч не змог стаць на Трон, бо поле было бітае Ратнікам.

Толькі Княжыч можа пераступаць праз Трон, адстойваючы свае правы на ўладу. Астатнія фігуры «пераскокваць» праз Трон не маюць права.

Так выглядае ўзыходжанне Князя на Трон у "Падарункавай версіі" Беларускіх шахмат
Так выглядае ўзыходжанне Князя на Трон у "Падарункавай версіі" Беларускіх шахмат

Рокаш. У гісторыі Беларусі - афіцыйны бунт супраць караля, незадаволенасць тым, хто сядзіць на троне. У беларускіх шахматах наступ на заняты трон таксама называецца «Рокаш».
Пасля абвяшчэння рокашу фігура, якая знаходзіцца на троне, мусіць з яго сысці. Любая іншая фігура можа абараніць яе ад нападу.

Цікавы прыклад барацьбы за ўладу. Чорны Княжыч заняў трон, белы Гетман паспрабаваў скінуць яго абвясціўшы Рокаш, але чорны Гетман абараніў свайго ўладара. Тады белая Ладдзя зноў паспрабавала абвясціць Рокаш, але была забітая чорным Князем. У выніку белы Ратнік усё ж дамогся сыходу Княжыча з Трона.
Чорны Княжыч займае Трон і не адна фігура не паспявае абвясціць яму Рокаш. Перамога!

Перамога. Перамога абвяшчаецца воклічам — «Трон мой!» і павінна адпавядаць хаця б аднаму з наступных пунктаў:

  • Князь або Княжыч упэўнена ўтрымаўся на Троне цягам аднаго ходу, уражаны супернік не насмеліўся абвясціць Рокаш;
  • Вы абвясцілі суперніку мат;
  • Адзін з гульцоў складае зброю;
  • Адведзены на партыю час сыходзіць.
Спампаваць правілы ў .PDF

Праект распрацоўваўся 10 гадоў з мэтай узнавіць палітычныя і ваенныя традыцыі Беларусі і ўсёй Усходняй Еўропы. Вынік - Беларуска-літвінскія шахматы або проста беларускія шахматы - новы від інтэлектуальных гульняў, прадстаўлены ў трох фарматах падарункавы наборшляхецкі набор и камп'ютарная версія.

Праект у трох вымярэннях

«Беларускія шахматы» існуюць у камп`ютарнай, шляхетнай і падарункавай версіях. Пазнаёмцеся з імі.