Адчуйце сябя шляхцічам 17 стагоддзя, абвяшчаючы рокаш! Здабудзьце перамогу ў Бітве пад Грунвальдам, зрынуўшы тэўтонскага магістра з яго каня! Пабачце наяве, як Князь спачатку можа схавацца ў непадступным замку, а пасля перамагчы ў бітве за трон!
Беларуска-літвінскія шахматы - гэта рэканструяваная гульня ўсходніх славян, перанесеная ў сёння і даступная для спампоўкі ў Windows.
Гісторыя Windows-версіі. Кампанія PRAS пачала распрацоўваць Беларуска-літвінскія шахматы ў 2010 годзе. Паралельна з работай над макетамі рэальных шахмат пачалося стварэнне першых прататыпаў камп'ютарнай версіі для Windows. У 2012 годзе выйшлі першыя некалькі драфтавых версій. У 2014 гульня змяніла дызайн і логіку, атрымала наборы з фігур і дошак, штучны інтэлект і адмыслова напісаную музыку. За гэты час над праектам паспелі папрацаваць адзінаццаць чалавек.
Сённяшняя версія беларуска-літвінскіх шахмат для Windows яшчэ не скончаная, але цалкам дазваляе зразумець маштаб задумы, а галоўнае - у ёй ужо можна паціху кшталтаваць гульнявое майстэрства. Пампуеце, усталёўваеце, разбіраецеся — а пасля смела і годна ўлучаецеся ў сур’ёзную жывую партыю.

Гульнявыя магчымасці. Спарынг з камп'ютарным інтэлектам дазволіць паспытаць свой розум у новай гульні, адначасова падобнай і адрознай ад класічных шахмат. Больш магчымасцей: 9х9 клетак, 1 новая фігура, іншая мэта гульні - ўсё гэта зраўнуе пачаткоўцаў з грасмайстрамі і зробіць гульнявы працэс яшчэ больш цікавым і ўзбуджальным. Вы зможаце:
- Гуляць з камп'ютарным супернікам;
- Гуляць сам-на-сам на адной прыладзе;
- Праглядаць статыстыку партыі, дакладна аналізуючы кожны зроблены крок;
- Перагуляць самыя вострыя моманты кожнай гульні;
- Стварыць шахматныя задачкі і гістарычныя рэканструкцыі знакамітых бітваў і палітычных падзей, прадугледжаныя адмысловым "рэдактарам".


Інтэрфейс. Жадаеце змяніць шахматны выгляд? Калі ласка - дзясятак варыянтаў падрыхтаваных набораў дошак і фігур: ад класічных да фантазійных. Уключыце падказкі - і яны могуць быць вам карыснымі - падкажуць, дзе бяспечная зона, а дзе рызыкоўна нават праходзіць міма і лепш збегчы "ва ўсю моц".

Гукі, анімацыя і музыка дададуць адчуванняў ці дапамогуць у складаных абставінах. Што яшчэ ёсць у праграме:
- Мовы інтэрфейсу: беларуская, англійская, французская, руская, польская;
- Падказкі слушных хадоў і небяспечных рухаў;
- Змяненне выгляду фігурак і дошак;
- Розныя варыянты відаў шахматных партый (рапід, бліц, класічная і г.д.);
- Эмбіент-трэкі і гукі ў працэсе гульні.

Сістэмныя патрабаванні. Windows 7 / Windows 8 / Windows 10 64-bit, RAM 2 GB, графічная карта з 256 MB памяці, Hard Drive: 500 MB, камп'ютарная мышка, клавіятура.

Праца над гульнёю працягвалася каля дзесяці год. Адточваліся правілы, узнаўляліся палітычныя і вайсковыя традыцыі Беларусі і ўсей Усходняй Еўропы, праграмаваўся штучны інтэлект, праектаваўся і ствараўся інтэрфейс.
Беларуска-літвінскія шахматы - або проста Беларускія шахматы - гэта новы глыток інтэлектуальных гульняў, прэзентаваны ў трох выглядах: падарункавы набор, шляхетны набор і камп'ютарная версія.
То чаго ж чакаць? Займіце Трон ужо цяпер!