Вяртаючы ў сучаснасць шахматы Вялікага Княства Літоўскага, справаю гонару было надаць ім належны выгляд. Таму дошка, фігуры, куфэрак узноўлены паводле сярэднявечных дакументальных сведчанняў. У гэткія самыя шахматы за часамі Гедымінавічаў і пазней гралі беларускія магнаты ды шляхта. Прынамсі, адваротнае пакуль не даказана.

Набор, што можа упрыгожыць дом, аздобіць рэзідэнцыю, дапоўніць экспазіцыю, змайстраваны ўручную — з каштоўнае драўніны звычайнага ды моранага дубу.
Абрысы куфэрка адсылаюць нас да купалаў барочных храмаў, а лагатып на вечцы – да загалоўных літар скарынаўскіх старадрукаў.


Да таго ж куфэрак мае адмысловую канструкцыю вечка. Як толькі вы адчыняеце яго – знаходзіце кожную фігуру на сваім месцы! Такая сістэма дазваляе не толькі здзівіць гасцей эфектам, але і надзейна захоўвае каштоўных князёў і ратнікаў з белай гліны.

Фігуры створаны адмыслова для “Шляхецкага набору” і кожная з іх з'яўляецца самастойным творам мастацтва, у якім максімальна ўлічаны і адлюстраваны асаблівасці выгляду старажытных беларускіх войскаў і войскаў тэўтонскага ордэну.
У распрацоўцы вобразаў была улічана неабходнасць лёгка распазнаць фігуру на дошцы, дазваляючы, напрыклад, не пераблытаць падчас гульні Ратніка з Княжычам, а Ладдзю з Князем.
Сама дошка складаецца з квадратаў маронага і звычайнага дубу, ці ў больш простых версіях - з дубу і ясеню. Трон абавязкова інкруставаны мароным дубам – дрэвам, якое налічвае не менш за тысячу гадоў! Гэта жывая гісторыя ў кожным наборы “Шляхетных” шахмат - выдатны падарунак для аматараў даўніны ды хараства.
Паколькі кожная дошка робіцца толькі ўручную, гэтак сама як і кожная з фігурак распісваецца беларускімі мастакамі асобна – кожны набор атрымліваецца напраўду унікальным.


Каб падкрэсліць гэта, з адваротнага боку куфэрка маецца парадкавы нумар і год стварэння кожнага канкрэтнага набору. Арыгінальны і вытанчаны сувенір для асобы, у якой ёсць усё. Усё, акрамя Беларуска-літвінскіх шахматаў.

У камплект "Шляхетнага" набору Беларускіх шахмат уваходзяць:
- куфэрак і шахматніца з каштоўных пародаў драўніны;
- набор керамічных фігур;
- правілы гульні;
- дызайнерская ўпакоўка для зручнага транспартавання.
Гульня распрацоўвалася 10 год, маючы мэтай узнавіць палітычныя і вайсковыя традыцыі Беларусі і ўсёй Усходняй Еўропы. Вынік - Беларуска-літвінскія шахматы, або проста Беларускія шахматы - новы глыток нашых інтэлектуальных гульняў, прэзентаваны ў трох выглядах: падарункавы набор, шляхетны набор і кампутарная версія.
То чаго ж чакаць? Займіце Трон ужо цяпер!