Класічная гульня з новым сэнсам

Змененая дошка, уведзены трон, назвы фігур паводле гістарычных беларускіх вайсковых адзінак, новы сэнс гульні на умовах, заснаваных на гісторыі Беларусі.

Дошка 9 на 9

Павялічаная да 81 клеткі дошка ўтрымлівае новы элемент - «Трон», які знаходзіцца ў цэнтры.

Новая фігура «Княжыч»

Стаіць злева ад Князя (клетка d1 — белыя; f9 — чорныя). Ходзіць у любы бок і па дыяганалі на 1 ці 2 клеткі. Можа займаць Трон і праходзіць праз яго. Здзяйсняе каранацыю.

Мэта гульні — заняць Трон

Пераможца - той, чый Князь альбо Княжыч пратрымаецца на Троне адзін ход альбо заб’е ўсю княжацкую сям’ю суперніка (Князя і Княжыча).

«Шляхетны набор» Беларускіх шахмат

Годнасць у кожнай дэталі

Самае высакароднае аблічча Беларускіх шахмат — у выглядзе дошкі з каштоўных парод дрэва і фігурамі ручной работы. Бездакорна.

Шляхетны набор — найлепшы падарунак людзям з высокім густам:

  • Дошка з маронага дуба;
  • Фігуркі ручной работы;
  • Арыгінальны дызайн скрыні.
Падарункавы варыянт

Найлепшы беларускі сувенір

Набор, які варта падарыць і мець кожнаму беларусу
Камп'ютарная версія Беларуска-літвінскіх шахмат

Гісторыя на адлегласці кліку

Апошняе пра праект

Агляды ў СМІ, цікавосткі і інтэрв’ю з удзельнікамі стварэння.

Апошнія навіны пра прасоўванне праекта.

Дадатковыя пытанні і прапановы
Вашае імя
email
Тэкст паведамлення

«Беларуска-літвінскія шахматы» (альбо проста «Беларускія шахматы») — разнавіднасць шахматаў, створаная ў 2010 годзе Аляксандрам Астроўскім і Мікалаем Тамашэвічам.

Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая.