34mag.net: «Белорусские шахматы» - актуальная игра с национальным бекграундом

источник 34mag.net

IT-кампанія PRAS запусціла «Беларускія шахматы». Каманда працавала над інтэлектуальна-патрыятычнай гульнёй 10 гадоў і, так атрымалася, прэзентавала праект у самую доўгую ноч самага няпростага года. Згуляць партыю можна афлайн ці анлайн.

Вядома, што беларусы захапляліся шахматамі яшчэ да таго, як тое стала мэйнстрымам (дзякуй, Netflix): аб гэтым сведчаць знаходкі часоў Полацкага і Тураўскага княстваў. І гэта факт, што больш за ўсё шахматных фігурак Усходняй Еўропы знойдзена менавіта на тэрыторыі Беларусі, а самая старая фігурка – на Менскім гарадзішчы.

Напрыканцы 1990-х гадоў прафесар Гарадзенскага медыцынскага ўніверсітэта Аляксандр Астроўскі прыдумаў шахматы на базе класічных, з істотным паглыбленнем сюжэта, а ў 2010-м дырэктар PRAS Мікалай Тамашэвіч дапрацаваў правілы гэтай гульні: у яе былі даданыя палітычныя ды культурныя адметнасці з гісторыі Беларусі і ўсёй Усходняй Еўропы, адроджаны старажытныя назвы фігур: Князь, Гетман, Вершнік, Гармата, Ратнік. Цікава, што мэта ў гульні – не забіць Князя, а здабыць уладу.

Мікалай Тамашэвіч. Аўтар ідэі, кіраўнік праекта:

«Новы від шахмат заснаваны на гістарычных асаблівасцях Беларусі, краіне, дзе пасада князёў была выбарнай. Уладар краіны выбіраўся, як правіла, на ўсё жыццё, але пры гэтым шляхта магла выказаць афіцыйны недавер канкрэтнай асобе і змяніць яе. У сваю чаргу князь павінен быў альбо выстаяць, альбо сысці.

Менавіта такія акалічнасці далі прынцыпова новую мэту "Беларускіх шахмат" у параўнанні з класічнымі. За кошт новай мэты гульні мяняецца асноўная стратэгія і тактыка: цяпер гульцы намагаюцца не знішчыць адно аднаго, але заняць у межах правілаў Трон – сімвал вышэйшай улады. Прычым у “Беларускіх шахматах” гэта можна зрабіць без крыві і забойстваў (ёсць верагоднасць перамогі пры мінімальных стратах).

Адметна, што работа над праектам доўжылася дзесяць год, а вынік прыйшоўся на дастаткова складаную палітычную сітуацыю ў краіне. І калі пагадзіцца з выслоўем, што гісторыя развіваецца па спіралі, то "Беларускія шахматы" можна назваць сённяшнім сімулятарам пераходу ўлады. Мэта зразумелая, правілы ёсць, дыялогу не прадугледжваецца – трэба проста разумна хадзіць адпаведнымі фігурамі і пралічваць хады суперніка».

У межах праекта былі распрацаваныя камп'ютарная гульня для Windows, дзе можна пазмагацца са штучным інтэлектам і падчас гульні вывучыць правілы, а таксама дзве афлайн-версіі новых шахмат (прыгожыя!).

Проект в трех измерениях

«Белорусские шахматы» существуют в компьютерном, благородном и подарочном вариантах. Познакомьтесь с ними.