Вікіпедыя пра Беларускія шахматы

паводле wikipedia.org

Беларускія шахматы — разнавіднасьць шахматаў, створаная ў 2010 годзе прафэсарам Гарадзенскага мэдыцынскага ўнівэрсытэту Алесем Астроўскім і журналістам Мікалаем Тамашэвічам. Распаўсюджваюцца ў трох выглядах: анлайн/дэсктоп гульня, падарункавы набор і “шляхетныя” шахматы.

Галоўнымі адрозьненьнямі гульні зьяўляюцца 81-клеткавая дошка (9х9), наяўнасьць стальцу і палацу. Сёмай фігурай стаў княжыч, які пры пэўных умовах можа зрабіцца князем. Астатнія фігуры падобныя да сваіх аналягаў у традыцыйных шахматах, але названыя паводле гістарычных беларускіх вайсковых адзінак.

Мэтаю гульні ёсьць захоп стальцу (клетка e5) і яго ўтрыманьне на працягу аднаго ходу без абвяшчэньня рокашу.

Праект у трох вымярэннях

«Беларускія шахматы» існуюць у камп`ютарнай, шляхетнай і падарункавай версіях. Пазнаёмцеся з імі.