Як ствараецца "Шляхетны набор". Майстры і тэхналогіі.

У канчатковым сваім выглядзе, набор Беларускіх шахмат "Шляхетны выбар" уяўляе высокамастацкі твор ручной работы з каштоўных парод драўніны, скуры і белай гліны, варты прыватных калекцый і збораў.

Дрэва. Каб задума ўдалася, спатрэбілася каля васьмі гадоў пастаянных эксперыментаў з формай, вобразам і тэхналогіямі. Дошка-шахматніца вырастала і паніжалася ў паверхах, куфэрак удасканальваўся і набываў свае барочныя абрысы. Увесь гэты час над іх выглядам працаваў майстар па дрэве - Яўген Рыдзеўскі.

Майстар па дрэве Яўген Рыдзеўскі, побач з дошкай, над якой ён зараз працуе
Майстар па дрэве Яўген Рыдзеўскі, побач з дошкай, над якой ён зараз працуе

Менавіта ён прыдумаў выкарыстоўваць у аздабленні Трона інкрустацыю з моранага дуба, а таксама канструкцыю куфэрка, у якім захоўваюцца фігуры. Але перш, чым інкруставаць Трон, Яўген бярэцца за падбор дрэва для шахматніцы. У розных варыянтах "Шляхетнага выбару" яна можа складацца як з дуба для белых клетак і моранага дуба для чорных, так і з ясеня для белых і звычайнага дуба для чорных.

Пасля падбору дрэва, ідзе складаны працэс падрыхтоўкі матэрыяла, наразанне яго на квадраты і склейка палоскамі ў адмыслова прыдуманым механізме. Пасля паслоскі склейваюцца паміж сабою ў дошку.

Склейка дошкі з квадратаў маронага дуба і вольхі
Склейка дошкі з квадратаў маронага дуба і вольхі

Агонь. Наступны, пасля вырабу асновы дошак, этап - лазернае выпальванне трона, у выглядзе традыцыйнай беларускай зоркі, а таксама нумароў і літар па контуру. Трон пасля будзе інкруставаны мораным дубам, дрэвам, якое праляжала тысячу гадоў у балоце, набыўшы характэрны чорны колер і здабыўшы трываласць каменю. На сёння вядомыя тысячагадовыя прадметы мастацтва з моранага дубу, якія выглядаюць нібы новыя - такая ў гэтага матэрыяла моц.

Запуск лазера для выпальвання Трона
Выпальванне Трона лазерам для будучай инскрустацыи мароным дубам

Дадаткова на вечцы выпальваецца лагатып гульні, прымерваецца і выпальваецца месца размяшчэння аўтараў-майстроў, назва і малюнак князёў на адваротным баку куфэрку. Увесь працэс кіруецца кампутарам, таму пры выпальванні магчыма ўносіць змены, каб дасягнуць патрэбнага рэзультату.

Адсочванне праз камп'ютар якасці выпальвання малюнку князёў на адваротным баку куфэрку
Адсочванне праз камп'ютар якасці выпальвання малюнку князёў на адваротным баку куфэрку

Гліна. Паралельна з работай над шахматніцай і куфэркам ствараюцца фігуры. Вобраз кожнай з іх распрацаваны мастаком-скульптарам і ўлічвае не толькі знешні выгляд, які адпавядае выгляду войскаў ВКЛ і Тэўтонскага ордэну, але і прадугледжвае лёгкую пазнавальнасць на дошцы: Князя з Ратнікам пераблытаць дакладна немагчыма.

Мастачка па расфарбаванню Таццяна Рублеўская і майстар па фігурках Алег Школа
Мастачка па расфарбаванню Таццяна Рублеўская і майстар па фігурках Алег Школа

Скульптар Міхал Латышаў зрабіў адзінкавыя экземпляры кожнай фігуры, пасля чаго з іх былі зробленыя слепкі і створаныя формы для адліўкі з белай гліны. Саму адліўку і далейшае давядзенне фігур да дасканаласці ажыццяўляюць мастакі дэкаратыўнага мастацтва Таццяна Рублеўская і Алег Школа. 

Форма, у якой уручную адліваецца кожная фігурка
Ручное нанясенне ўзораў на адлітую фігуру

Пасля нанясення дэталяў на фігуры і іх абпальвання, за справу бярэцца Таццяна Рублеўская - надаючы кожнаму набору свой колер і адценні. Дзякуючы ручной працы ўсе наборы адрозніваюцца адзін ад аднаго - у адным куфэрак можа быць светлым, а фігуры пад колер звычайнай гліны і вугалю, у другім - цёмны куфэрак, і фігуры колеру слановай косткі і бронзы.

Пафарбаваныя ў колер цэглы фігуры
Пафарбаваныя ў колер цэглы фігуры

Скура. Далей дошку і фігуры чакаюць пакрыццё лакамі і марылкамі, для большай трываласці і эстэтыкі. Асобным крокам ідзе наклейванне на донцы фігур і ножкі куфэрку сапраўднай скуры, для прыемнага тактыльнага адчування перасоўвання Князя да свайго Трона.

Дадаткова ў кожны набор ўкладаецца папяровыя правілы гульні, а сам куфэрак пакуецца ў спецыяльна распрацаваную кардонную скрыню. Нават у кардоне набор выклікае адчуванні высакароднасці і цалкам адпавядае сваёй назве "Шляхетнага выбару".

Скрыня з кардону для транспарціроўкі шахмат
Скрыня з кардону для транспарціроўкі шахмат

У камплект "Шляхетнага" набору Беларускіх шахмат уваходзяць:

  • куфэрак і шахматніца з каштоўных пародаў драўніны;
  • набор керамічных фігураў;
  • правілы гульні;
  • дызайнерская ўпакоўка для зручнага транспартавання.

Гульня распрацоўвалася 10 год, ставячы мэту ўзнавіць палітычныя і вайсковыя традыцыі Беларусі і ўсёй Усходняй Еўропы. Вынік - Беларуска-літвінскія шахматы альбо проста Беларускія шахматы - новы глыток нашых інтэлектуальных гульняў, прэзентаваны ў трох выглядах - падарункавы наборшляхетны набор і кампутарная версія.

То чаго ж чакаць? Займіце Трон ужо цяпер!

Праект у трох вымярэннях

«Беларускія шахматы» існуюць у камп`ютарнай, шляхетнай і падарункавай версіях. Пазнаёмцеся з імі.