Нярэдка пры гаспадару Вялікага Княства Літоўскага быў ягоны кроўны сын-спадкаемца. З усіх сыноў вялікі князь набліжаў да сябе наймілейшага ягонай душы княжыча, спадзеючыся, што той працягне рухацца акрэсленым палітычным кірункам. Для Гедыміна гэткім сынам быў Яўнут, Кейстут і Альгерд рыхтавалі сабе на змену Вітаўта і Ягайлу, Жыгімонта Аўгуста бацька абраў вялікім князем задоўга да сваёй смерці. Здаралася, жыццёвы шлях княскіх сыноў ішоў наўзбоч сталіцы ды вярхоўнае ўлады: Свалегот, сын Віценя, пакінуў пра сябе у гісторыі адно імя, бацькоўскую няласку зазнаў Андрэй, першы сын Альгерда.

Помнік Альгерду у Віцебску. Княжычу, які пасля стаў Князем.
Помнік Альгерду у Віцебску. Княжычу, які пасля стаў Князем.

З юначых гадоў абраннік разам з бацькам улучаўся у вайсковыя паходы, гартаваў мужнасць і моц. Калі, прыкладам, упершыню змагаўся з крыжакамі Вітаўт, яму было 13 гадоў. У беларуска-літвінскіх шахматах поруч з князем стаіць фігура ўжо спрактыванага воіна і палітычнага дзеяча, які дапамагае валадару ўвайсці ў палац і замацавацца на троне.

Княжыч распачынае гульню злева ад князя: d1 — белыя; f9 — чорныя. Можа рухацца ў любы бок, у тым ліку па дыяганалі, на адну або дзве клеткі. Мае права пераступаць трон і станавіцца на яго, змагаючыся за ўладу, але толькі з выкананнем умовы: у палацы — не далей за две клеткі ад трона — ёсць князь.

Калі князь сыходзіць з поля, княжыч пераймае вярхоўную ўладу і кіраванне войскам. Ягоная каранацыя — асобны ход партыі.

Калі княжыча больш на няма на полі, ім можа зрабіцца ратнік, які дайшоў да краю шахматніцы і давёў тым самым сваю вынаходлівасць.

Праект у трох вымярэннях

«Беларускія шахматы» існуюць у камп`ютарнай, шляхетнай і падарункавай версіях. Пазнаёмцеся з імі.