Першы канал: Фігуры самыя звычайныя, а гульня зусім новая — шахматы по-беларуску

паводле 1tv.ru

Новае неардынарнае прымяненне звыклым рэчам прыдумаў прафесар з Беларусі. Узяўшы за аснову шахматы, ён стварыў найзахапляльную гульню са сваімі правіламі і нават аб'ёмным полем бітвы. Азарэнне яго наведала падчас сну.

Прафесар Гродзенскага ўніверсітэта Алесь Астроўскі ў класічныя шахматы гуляе нячаста, жартуе - ведаю, як перастаўляць фігуры. Тым больш нечаканым стаў сон, у якім і ўбачыў новую гульню.

 

 

"Каманда пчол і чмялёў змагаецца супраць каманды шэршняў і восаў. І вось пераможна свяціўся чмель, які заняў трон", - распавёў доктар медыцынскіх навук, прафесар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Алесь Астроўскі.

Астроўскі запомніў усе дэталі. Памер шахматнай дошкі 9 на 9 клетак. Гульнявое поле зроблена ў форме ступеністай піраміды. На вяршыні - трон. Задача апанентаў - завалодаць пасадам. Замест караля - князь, замест сланоў - гарматы, пешкі сталі ратнікамі.

Аўтар упэўнены - дамам на поле бою не месца. У гэтай гульні каралеву замяніў гетман. З'явілася і ещe адна новая фігура: княжыч - спадкаемца прастола. Толькі яны маюць права займаць трон. Для перамогі дастаткова пратрымацца на вяршыні адзін ход. І зусім не абавязкова цяпер забіваць "чужога" караля. Пасля таго, як Алесь і яго сябры зрабілі кампутарную мадэль, гульнявая стратэгія значна ўзбагацілася.

"Калі раней мы проста спрабавалі атакаваць ці абараняцца, зараз мы князя або княжыча вядзем наперад на трон. І тут нам больш магчымасцяў, то бок, гэта ўжо зусім іншая гульня. Гэта не тыя шахматы, якія былі раней", - кажа Мікалай Тамашэвіч.

Гэтыя шахматы ўжо назвалі гістарычна "беларускімі". Дзве княжацкія дынастыі змагаюцца за палітычную ўладу. Шчыра, без пераваротаў і забойстваў. Ідылія, вядома, але ў 16-17 стагоддзях на беларускіх землях прыкладна так і было. 

"Наогул можна паставіць ідэальную задачу: як захапіць трон, не забіўшы ні адной фігуры суперніка", - кажа Алесь Астроўскі.

Правілы гульні яшчэ ўдакладняюцца - важна меркаванне прафесіяналаў. Аляксандр Паўловіч 15 гадоў збірае па ўсім свеце віды шахматных гульняў. Але такі - з тронам - яшчэ не сустракаў.

"Гэта вельмі карысна і вельмі патрэбна, каб дзіця ўмела гуляць не толькі ў класічныя шахматы, але і яшчэ ў нейкія", - лічыць метадыст СДЮШАР па шахматах і шашках Аляксандр Паўловіч.

Зрэшты, спартыўныя поспехі не галоўнае, кажа прафесар Астроўскі. Куды важней, калі дзеці, асвоіўшы незвычайныя шахматы, зацікавяцца гісторыяй сваёй краіны.

Праект у трох вымярэннях

«Беларускія шахматы» існуюць у камп`ютарнай, шляхетнай і падарункавай версіях. Пазнаёмцеся з імі.