Драконы, лабірынты і немагчымы кубік: якія гульні робяць у Беларусі

Хто тут «наступны Wargaming»?

З 13 па 15 ліпеня ў Мінску праходзіла канферэнцыя Mobile Optimized, найвялікшая ІТ-канферэнцыя такога кшталту ва Усходняй Еўропе. Увечары апошняга дня маладыя распрацоўшчыкі прадставілі на адкрытай выставе свае гульні.

Усе звыклі, што беларусы робяць «танчыкі» — у гульні кампаніі Wargaming гуляе сотня мільёнаў чалавек па ўсім свеце. Нядаўна ў продажы з’явіўся іншы вялікі праект беларусаў, «Легенды Айзенвальда». Але мноства беларускіх праграмістаў і дызайнераў робяць невялічкія праекты — каманды па пару чалавек ствараюць паўнавартасныя гульні, некаторыя з якіх маюць сур’ёзныя шанцы на лакальны, а то і сусветны поспех.

Некаторыя праекты ўжо выйшлі, некаторыя выйдуць у хуткім часе. Усе гульні бясплатныя — сёння ў невялікіх праектах прынята зарабляць на пакупках у саміх гульнях альбо проста на рэкламе.

...

Завітала на выставу і студыя Pras.by, якая паказала… шахматы. Праўда, па незвычайных правілах. Аднойчы ў 1999 годзе прафесар Гарадзенскага ўніверсітэта Алесь Астроўскі прысніў піраміду 9х9, з аднога боку якой стаялі чмялі і пчолы, а з іншага — восы і шэршні. Яны як у шахматах (толькі з лішняй «фігурай») змагаліся за тое, каб узняцца на вяршыню піраміды. Праз некалькі год студыя Pras вырашыла зрабіць з гэтага мадыфікацыю шахмат, дапрацаваць правілы і выпусціць паўнавартасную настольную гульню. У дадатак да настольнай распрацоўваецца і яе камп’ютарная версія. Але асноўны напрамак — фізічныя шахматы, што будуць прадавацца ў танным варыянце (льняная дошка, фігуры з эпаксіднай смалы, цана каля паўмільёна) і дарагой калекцыйнай версіі (дубовыя дошкі і фігуркі ручной работы па цане ад 500 даляраў). Электронная ж версія хутчэй для азнаямлення і падрыхтоўкі да турніру, што мае прайсці ўвосень разам з прэзентацыяй гульні.

Праект у трох вымярэннях

«Беларускія шахматы» існуюць у камп`ютарнай, шляхетнай і падарункавай версіях. Пазнаёмцеся з імі.