Ракіроўка

За мужнымі спінамі вартых даверу ратнікаў князь можа адчуваць сябе больш-менш спакойна. Аднак, робячы хады і прапускаючы наперад іншыя фігуры, абаронцы зрушваюцца з месца, і раней або пазней уладар застаецца ў цэнтры шэрага сам-насам. Пачуваецца пры гэтым дужа няпэўна: у суперніцкім войску зараджаюцца гарматы, вершнікі прышпорваюць коней, і ў кожны наступны момант князя можа заспець шах.

Хутка схавацца можна толькі адным чынам — трапіўшы за сцены вежы. Спачатку князь набліжаецца да нейкай з іх, пераскочыўшы дзве або тры клеткі. Пасля гэтага фігуры мяняюцца месцамі, і князь здабывае часовы, але даволі надзейны паратунак: зачыняецца ўнутры данжона.

Сынкавіцкая царква-крэпасць XV стагоддзя, за магутнымі сценамі якой князь Вітаўт Вялікі хаваўся ад пераследу Ягайлы. Фота: elgatomarinero7.livejournal.com
Сынкавіцкая царква-крэпасць XV стагоддзя, за магутнымі сценамі якой князь Вітаўт Вялікі хаваўся ад пераследу Ягайлы. Фота: elgatomarinero7.livejournal.com

Камбінацыя лічыцца адным ходам і адпавядае класічнай шахматнай ракіроўцы. Пры гэтым ракіроўка аднолькавая ва ўсе бакі і можа быць даўгой на 3 клеткі і кароткай - на дзве.

Ажыццяўляць ракіроўку кожны з бакоў можа толькі адзін раз за партыю.

Ёсць некалькі абмежаванняў: гэты ход мусіць быць першым для князя і для вежы; паміж князем і вежаю не мусіць быць іншых фігураў і бітых палёў. Да таго ж хавацца ў вежы нельга, калі князю ўжо абвясцілі шах.

Праект у трох вымярэннях

«Беларускія шахматы» існуюць у камп`ютарнай, шляхетнай і падарункавай версіях. Пазнаёмцеся з імі.