Кавярня 9х9 - першая шахматная кавярня ў Мінску

У цэнтры Мінска на вуліцы Сурганава, 25 адкрылася першая шахматная кавярня Беларусі. Кавярня "9х9" - гэта месца, дзе можна набыць не толькі каву розных гатункаў, але і беларуска-літвінскія шахматы. Сярод гатункаў кавы можна набыць і адмысловыя аўтарскія напоі: "Кава 9х9" і "Кава па-літвінску".

Кава 9х9 і дэсерт "Княжыч" на сняданак
Падарункавы набор у кавярні 9х9

Запрашаем на Сурганава, 25 у кавярню "9х9" усіх аматараў кавы і шахмат

Праект у трох вымярэннях

«Беларускія шахматы» існуюць у камп`ютарнай, шляхетнай і падарункавай версіях. Пазнаёмцеся з імі.